Sidebar

25
Ср, нояб
146 Новых публикаций

У адпаведнасці зпунктам 10 Палажэння аб парадку правядзення публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.01.2019 № 56, заўвагі і прапановы, якія паступаюць па праекце нарматыўнага прававога акта, улічваюцца пры яго карэкціроўцы і не разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. 
 
Заўвагі і прапановы па дадзенаму праекту - накіроўваць не пазней 24 лістапада 2020 г. па адрасу: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript., Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
 
Кантактныя асобы:
 
Бейлін Віталь Юр’евіч (начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры): тэл. 8017 306-42-54 (асоба адказная за распрацоўку зводнага праекта закона)
 
Лапаціна Наталля Уладзіміраўна (намеснік начальніка ўпраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры): 
тэл. 8017 203-93-42 (па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны)
 
 Дзякуем за ваша меркаванне!
 
 
 

Унясенне змяненняў у артыкулах Кодэкса, якія звязаны  з дзейнасцю бібліятэк, выклікана наступнымі прычынамі.

Сучасная бібліятэка, з’яўляючыся шматфункцыянальнай установай культуры, ажыццяўляе работу па сацыякультурнай дзейнасці. Дадзеная функцыя адлюстравана ў вызначэнні прапануемага тэрміна ”бібліятэчны работнік“.

Прапановы па змяненню артыкула 138 абумоўлены тым, што сёння многія бібліятэкі займаюцца алічбоўкай сваіх дакументаў з мэтай забеспячэння захаванасці аўтэнтычных арыгіналаў. Акрамя гэтага, бібліятэкі і іншыя інфармацыйныя ўстановы культуры праводзяць дадатковыя прафілактычныя работы па фізічным захаванні дакументаў: рэстаўрацыю, пераплёт, дэзінфекцыю. Каб пазбегнуць стварэння дублетных копій дакументаў, рацыянальна выкарыстоўваць рэсурсы ўстаноў культуры, патрэбна каардынацыя і кааперацыя іх дзейнасці         па забеспячэнні захаванасці бібліятэчных дакументаў.

Ліцэнзійныя электронныя інфармацыйныя рэсурсы сення з’яўляюцца неад’емнай часткай рэсурсаў, да якіх бібліятэкі ўсіх відаў забяспечваюць доступ карыстальнікам. Іх цэнтралізаванае набыццё з’яўляецца эканамічна мэтазгодным і адпавядае міжнароднай практыцы.

Вядзенне зводнага электроннага каталога сістэмы карпаратыўнай каталагізацыі і рэгіянальных зводных электронных каталогаў бібліятэк Беларусі з’яўляюцца важнай функцыяй Нацыянальная бібліятэкі Беларусі.

У сувязі з тым, што ў рамках аптымізацыі структуры ўстановы ”Галоўны інфармацыйна-аналітычны цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь“ было прынята рашэнне аб ліквідацыі структурнага падраздзялення дадзенай установы неабходна ўнесці змяненні ў артыкул 139 Кодэкса.

З мэтай забеспячэння захаванасці бібліятэчных фондаў, у тым ліку кніжных помнікаў і іншых найбольш каштоўных дакаментаў і рэгламентацыі іх уліку, лічым мэтазгодным унесці змяненні ў артукул 145.

Карэкціроўка пункта 1 артыкула 146 звязана з тым што сёння сэрвісы міжбібліятэчнага абанемента здзяйсняюцца праз розныя       формы бібліятэчна-інфармацыйнага абслугоўвання на аснове ўзаемавыкарыстання інфармацыйных і даведачна-бібліяграфічных рэсурсаў бібліятэк. Бібліятэкі прадстаўляюць дакументы або фрагменты дакументаў на розных носьбітах у часовае або пастаяннае карыстанне. Электронная дастаўка дакументаў з’яўляецца складанай часткай міжбібліятэчнага абанемента.

У пункце 1 артыкула 147 даецца вызначэнне дакументаабмена                і пераразмеркавання дакументаў толькі як бязвыплатнай перадачы                з адной бібліятэкі іншай бібліятэцы для папаўнення фонду. Практыка прымянення гэтай нормы значна шырэй. Дакументаабмен                                     і пераразмеркаванне дакументаў можа здзяйсняцца не толькі паміж бібліятэкамі, але і іншымі ўстановамі, якія маюць бібліятэчныя фонды                і якія зацікаўлены ў іх папаўненні.

Бібліятэкі забяспечваюць абслугоўванне аддаленых карыстальнікаў на аснове глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт у адпаведнасці                      з дзеючым заканадаўствам. У паўсядзённае жыццё бібліятэкараў                           і ў дзяржаўную статыстыку ўвайшло такое паняцце, як віртуальны (аддалены) карыстальнік. З мэтай павышэння мабільнасці і цыфравізацыі сферы аказання паслуг бібліятэкамі а таксама абароны аўтарскіх                 і сумежных праў прапануецца ўнесці адпаведныя змены ў артыкулы 148    і 150 Кодэкса.

ВНИМАНИЕ! ИНТЕРЕСНО!

«Именно Борисовщина стала для меня
той точкой отсчёта, которая превратилась
в длинную «линию» моей эстетики,
на которой основана моя пейзажная живопись,
– тихая песня во славу Беларуси…»
В.Ф. Шкарубо

20 ноября картинной галерее Валерия Шкарубо в ГУК «Борисовская центральная районная библиотека им. И.Х. Колодеева» исполняется 5 лет!

 

 

Advertisement

24 ноября в мемориально-выставочном зале И.Х. Колодеева и истории Войны 1812 года в рамках имидж-проекта «Зямля бацокоў нашых» для участников краеведческого кружка «Юные знатоки Борисова», учащихся 3 «В» класса ГУО «Гимназия № 3 г. Борисова» прошло мероприятие «Во имя памяти святой».

21 ноября в детском отделе ко Дню безопасности на льду прошла беседа «Безопасность на льду водоемов» для учащихся ГУО «Средняя школа № 6 г. Борисова», участников ГУДО «Борисовский центр экологи и туризма».

Центр правовой информации

Наше видео

Мы в социальных сетях

 

Контакты