Sidebar

У краязнаўчым цэнтры новыя паступленні літаратуры

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

«І вы, нашы чытачы, будзьце, заставайцеся і рухайцеся з намі наперад. Туды, дзе з’яўляюцца крылы».

У новым нумары «Маладосці» вас чакае калумністыка ад Юльяны Пятрэнкі «Паміж небам і зямлёй» (пра выбар у чалавечым жыцці), Канстанціна Касяка «Мадэрніст з сялянскімі каранямі» (пра Кнута Гамсуна), Людмілы Рахматулінай «Мастацтва як крыніца шчасця і вопыту».
Не абмініце ўвагай цудоўныя вершы Ані-Нікаліны Матыкі, Юліі Судус (у перакладзе з укрінскай Святланы Быкавай), Аляксандра Букацюка (у перакладзе з украінскай Міколы Адама), украінскай паэткі Юліі Фінкоўскай, якая напісала вершы па-беларуску (нашу мову яна вывучае ўжо два гады).
Проза прадстаўлена творамі Ольгі Дэркачовай і Марысі Нікіцюк (у перакладзе з украінскай Міколы Адама).
Шмат пазнавальнага пра паэзію Індыіі даведаецеся з артыкулаў Алеся Карлюкевіча, Міколы Берлежа, Маргарыты Латышкевіч і Алёны Беланожкі.
На старонках восьмага нумара «Маладосці» вы сустрэніцеся з таленавітым фотамастаком Андрэем Кулешам і яго творамі і шмат-шмат з чым яшчэ.
Жадаем захапляльных сустрэч у краязнаўчым цэнтры!

«Беларускі гістарычны часопіс» прапануе спецыяльны нумар, падрыхтаваны сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь. На старонках выдання вас чакае інтэрв’ю галоўнага рэдактара часопіса Максіма Гальпяровіча з дырэктарам музея Паўлам Сапоцькам, артыкул Ніны Калымагі пра гісторыю ўтварэння музея, аздоблены архіўнымі фотаздымкамі.
Зоя Кур’янава раскажа пра спадчыну Радзівілаў: унікальную калекцыю прадметаў (дакументаў, кніг, карцін, зброі, фотаздымкаў і інш.), што належылі гэтаму роду.
У Нацыянальным музеі заховаюцца партрэты прадстаўнікоў шляхецкіх родаў Ельскіх і Манюшак са збораў Беларускага дзяржаўнага музея (пра гэта ў артыкуле Анатоля Сінілы).
Раман Крыцук раскажа пра маладаследаваныя і вельмі цікавыя помнікі з былога Беларускага музея імя Івана Луцкевіча – знакі ахвяраванняў часоў Расійскай імперыі і Першай сусветнай вайны.
Пра дзейнасць і рэпертуар выданняў аднаго са значных цэнтраў кнігадрукавання на беларускіх землях у другой трэці XVII ст. – манастырскай друкарні ў Куцейне піша Юрый Лаўрык.
Копіі могуць мець ўласныя вартасці: пра партрэт Стэфана Баторыя 1925 года, створаны кракаўскім мастаком Каспарам Пахвальскім, і пра арыгінал 1583 года, напісаным вроцлаўскім мастаком Марцінам Коберам, распавядае Ірына Зварыка.
Як археалагічныя знаходкі, архіўныя даследванні і пільнае вывучэнне артэфактаў дапамагае вырашэнню пытанняў з’яўлення і распаўсюджвання агнястрэльнай зброі на тэрыторыі Беларусі чытайце ў артыкуле Аляксандра Зімніцкага.
Асаблівую цікавасць уяўляюць дэпазіты, знойдзеныя на тэрыторыі сучаснай Мінскай вобласці наогул і Мінскага раёна ў прыватнасці. Пра адзін з такіх скарбаў расказвае чытачу Людміла Талкачова.
Пра гісторыю сцяга Саюза чырвоных франтавікой горада Штрэла (Германія), які быў уручаны Бабруйскаму гарнізону ў 1928 годзе, чытачы даведаюцца з артыкула Алены Казаноўскай.
Усе даследванні падмацаваны багатым ілюстратыўным матэрыялам.

Прыходзьце ў бібліятэку па добрае чытанне.