

|
“Усё мяняецца - кніга застаецца!”
23 верасня ў Гарадской дзіцячай бібліятэцы №3 адбылося мерапрыемства, прысвечанае Яе Вялікасці Кнізе.
Усяму ёсць свой пачатак – і вялікім рэкам, і маленькім сцяжынкам, і самаму жыццю. Ёсць і ў кнігі свой пачатак, свая гісторыя.
Вучні 4 “В” класа ГУА СШ №23 з захапленнем слухалі аповед аб гісторыі ўзнікнення кнігі. Уразіла іх тое, як людзі спрабавалі перадаваць інфармацыю: пісалі на розных матэрыялах, рознымі сродкамі, пакуль не вынайшлі паперу і металічны шрыфт. У ходзе мерапрыемства вучні чыталі вершы У. Скарынкіна, М. Пазнякова, Ю. Свіркі, А. Звонока, прысвечаныя Ф. Скарыне і Е.Полацкай. Распавядалі пра іх жыццёвы шлях.
Напрыканцы мерапрыемства быў падведзены вынік: у кнігі будзе шчаслівы і доўгі працяг. Самыя неверагодныя адкрыцці ў электроніцы і інфарматыцы не змогуць замяніць Кнігу.
|
|
| Последнее обновление (29.09.2010 ) |