Конкурсы

ВНИМАНИЕ! КОНКУРС!
 

 

Детский правовой центр
ВНИМАНИЕ! АКЦИЯ!

 

 

 

 

 

 

 

Легенды і паданні зямлі беларускай

Цікавае і пазнавальнае мерапрымства ў рамках імідж-праекту”Далучыць да роднага слова ” падрыхтавала гарадская бібліятэка №2. Бібілятэкар Наталля Лютарэвіч запарасіла вучняў 4 “Б” класа ДУА СШ №2 здзейсніць віртуальнае падарожжа ў чароўную краіну легенд і паданняў зямлі беларускай.

 

 

А пачалося падарожжа з самага цікавага падання аб тым, адкуль пайшлі  на зямлі беларусы. Далей школьнікаў чакалі сустрэчы з легендамі пра рэкі і азёры нашай краіны, пра нябёсы, пра камяні, ды пра жывёл і птушак.

 

 

Напярэдадні калядных свят, калі самыя неверагодныя гісторыі здаюцца праўдзівымі, дзеткі з вялікай увагай слухалі аповяд бібліяэкара пра чароўных істот, а яскравыя слайды прэзентацыі стваралі ўражанне, што дзесьці, непадалёку ад нас знаходзяцца Балотнік і Лазавік, Вадзянік і яго сяброўкі Начніцы і Вадзяніцы ды Русалкі. І, канешне, перад Новым годам рабятам цікава было паслухаць пра бога зімы – Зюзю і Ледзянога дзеда.

 

 

Удалым дапаўненнем слайд-прэзентацыі стаў музычны кліп пра чароўных істот. А прадоўжылі свята інтэлектуальныя гульні: “Беларускамоўныя загадкі”, “Назаві слова па-беларуску”, “Ці ведаеш ты Беларусь?”. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, многія з іх самі падрыхтавлі для аднакласнікаў цікавыя загадкі.

 

 

Потым было ўзнагароджванне пераможцаў і салодкія прызы.На развітанне бібліятэкары звярнулі ўвагу дзяцей на беларускія кнігі, якія дапамогуць ім лепш спазнаць мінулае сваёй чароўнай краіны пад назвай Беларусь. Сярод іх: “Чароўны свет”, “У ноч на Івана Купалу”, “Зязюльчыны слёзы”, ” Млын на сямі колах”, “Крылатая дружына”.

 

 

 


Последнее обновление (24.12.2010 )