Конкурсы

ВНИМАНИЕ! КОНКУРС!
 

 

Детский правовой центр
ВНИМАНИЕ! АКЦИЯ!

 

 

 

 

 

 

 

“Янкаў вянок”


Image9 лістапада 2010 года ў канферэнц-зале бібліятэкі адбудзецца сустрэча з беларускім пісьменнікам, лаурэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім і прэзентацыя яго кнігі “Янкаў вянок”. Кніга прысвечана творчаму і жыццёваму шляху народнага паэта Беларусі - Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча).
…Старонка за старонкай, няспешна нібы крок за крокам, вядзе пісьменнік юных чытачоў па купалаўскаму радаводу. Перад намі паўстае трохвяковая радаслоўная Луцэвічаў, узгадваюцца далёкія і блізкія родзічы беларускага Песняра. Уладзімір Сцяпанавіч не проста канстатуе факты з жыцця і творчасці народнага паэта, ён запрашае падлеткаў да разважанняў, да асэнсавання, ў нейкай ступені, той эпохі, калі жыў Янка Купала. Патрэбна адзначыць, што кніга “Янкаў вянок” – першая цэласная папулярная біяграфія паэта, напісаная для дзяцей і падлеткаў.
Кнігу пажадана прачытаць кожнаму падлетку, бо па словах У.Ліпскага ”Янка Купала для усіх нас і прарок, і павадыр, і святы мучанік. Яго творчая спадчына, як той купальскі вянок, кінута нам на шчасце, на прасвятленне, на радасць зямнога раю. Той вянок яго паэзіі трэба захацець вылавіць у кніжным моры і разгадаць яго чарадзейства…”.
Запрашаем усіх жадаючых, пачатак сустрэчы ў 10.30.

 

 

Последнее обновление ( 03.11.2010 )