Добры казачнік Мікола Маляўка
3 снежня споўнілася 75 год таленавітаму дзіцячаму пісьменніку Міколу Маляўку. Пісьменнік – Лаўрэат прэміі імя А. Куляшова, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі Васіля Віткі часопіса “Вясёлка”. Менавіта гэтаму чалавеку была прысвечана наша літаратурная гасцёўня “Добры казачнік Мікола Маляўка”, на якую завіталі ў нашу Цэнтральную дзіцячую бібліятэку ім. А. Гайдара навучэнцы гімназіі 2 “Д” класа № 3.

Вядучая сустрэчы, бібліятэкар Наталля Літоўчык расказала слухачам аб дзяцінстве пісьменніка, прыгажосці і гісторыіі роднага пісьменніку Стаўбцоўскага края, рацэ Нёман, якую Мікалай Аляксандравіч паэтызаваў у сваіх вершах. Адзін з такіх вершаў, “Цёплае дыханне”, быў агучаны ўслых. Вершы М. Маляўкі вельмі падабаюцца дзецям, бо напісаны яны з любоўю да дзяцей і вельмі добра раскрываюць свет дзяцінства. Напрыклад, вершаваная казка “Дзед і ўнучка”, якая распавядае пра знаёмую дзецям летнюю пару, калі яны едуць да бабулі і дзядулі ў вёску і адкрываюць для сябе незнаёмы свет прыроды, вясковага жыцця і прыгод. Так здараецца і з галоўнай гераіняй гэтай казкі, дзяўчынкай Юляй.
Да ўвагі слухачоў былі прапанаваны наступныя кнігі М.Маляўкі “Дзед і ўнучка”, “Дзе жывуць казкі?”, “Папялушка”, “Сядзіба, або Хата з матчынай душой”, “Запрашаем на калядкі”.
Закончылася наша сустрэча на вясёлай ноце разгадвання загадак ад беларускага пісьменніка Міколы Маляўкі. Спадзяёмся, што наша сустрэча падаравала дзецям новую магчымасць знаёмства з творчасцю дзіцячага пісьменніка, творы якога можна чытаць не толькі па падручніку літаратуры ў школе, але і з асалодай у вольны час.