Сонечныя пялёсткі Уладзіміра Ягоўдзіка
Ва ўтульным пакоі бібліятэкі №4, якая мае статус “Бібліятэка сямейнага чытання”, абдылося мерапрыемства, прысвечанае знаёмству з творчасцю беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Удзельнікі – вучні 4”А”класа ГУО СШ № 20, настаўніца Уланава Г.А.
Бібліятэкар Валянціна Міхайлаўна Казленка вельмі пранікнёна і шчыра распавядала дзеткам пра творчасць пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка, творы якога дапамагаюць юным чытачам адчуваць прыгажосць нашай прыроды, глыбока пранікаць у яе чароўны свет. Не менш цікавымі з’яўляюцца кнігі аўтара пра гістарычнае мінулае нашай краіны, а таксама казкі, п’есы для тэатра лялек.
З захапленнем слухалі рабяты расповяд бібіліятэкара В.Казленка пра аповесць-казку “Янка і Ружа”, пра тое, як летавіцкія (літоўскія) Уладар і Уладарка, меўшыя адзіную дачку Ружу паехалі ў купальскую ноч шукаць папараць - кветку для сваёй прынцэсы і бясследна зніклі… Якія выпрабаванні выпалі на долю прынцэсы Ружы і яе каханага, простага хлопца Янкі дзецям было прапанавана было даведацца пасля самастойнага прачытання кнігі.
Увазе юных чытачоў прапанавана таксама цудоўная кніга “Сем цудаў Беларусі”. Усім нам вядомы сем цудаў свету, кожны з іх з’яўляецца непераўзыдзенным шэдэўрам мастацтва. Але ў нашай краіне ёсць свае сімвалы і цуды, сярод якіх Белавежская пушча, Крыж Еўфрасінні Полацкай, “Біблія Францыска Скарыны” і іншыя, пра якія мы павінны ведаць і якімі павінны ганарыцца.

Раскрыццю мнагаграннасці талента пісьменніка ўдала садзейнічала кніжная выстава ”Чароўны свет кніг Уладзімра Ягоўдзіка”.
Потым бібліятэкары запрасілі дзяцей на лялечны спектакль “У царстве старога Вадзяніка”, падчас якога яны даведаліся пра несельнікаў беларускіх балот і лясоў. А стары гарэза Вадзянік нават надумаў пагуляць з дзеткамі: выпускаў мыльныя пузыры, якія рабяты наперабой спрабавалі злавіць. Чацвёракласнікі таксама падрыхтавалі для Вадзяніка падарунак : яны прачыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, загадалі цікавыя загадкі.Застаецца дадаць, што мерапрыемства прводзілася ў рамках кірмашу творчых ідэй “Падзяліся поспехам сваім”.
|