Sidebar

Калекцыя аўтографаў. Зміцер Юркевіч

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Сёння, 29 лістапада 2019 года, спаўняецца пяць гадоў аўтографу беларускага гісторыка-архівіста Зміцера Юркевіча ў пятым нумары альманаха «Тэксты».

Большасць тэкстаў, змешчаных у альманаху, прысвечаная выбітнаму беларускаму дзеячу Тадэвушу Рэйтану (1740–1780). Зміцер Юркевіч, Уладзімір Варанец, Алесь Жлутка, Здзіслаў Сіцька, Вольга Гарбачова і многія іншыя даследуюць спадчыну легендарнай асобы Рэйтана. У нумары таксама ёсць проза Юрыя Станкевіча, Мікалая Плавінскага, Георгія Барташа, гутарка з філосафам Валянцінам Акудовічам, бумбамлітаўскія дзённікі Віктара Жыбуля. Напрыканцы альманаху прадстаўлены новы раздзел пад назвай «Не-Тэксты», дзе прадстаўленыя фотаматэрыялы.
«Мінула ўжо 240 гадоў з тых драматычных падзей, якія вывелі на першы план беларускай гісторыі асобу Тадэвуша Рэйтана. Але як так сталася, што ні яго асоба, ні той ганебны сойм, які зацвердзіў пад націскам агрэсараў першы падзел Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага), і да гэтага часу не знайшлі ўсебаковага асвятлення ў нашай гісторыяграфіі?..
Мы вяртаем імя не толькі аднаго чалавека – мы вяртаем трохсотгадовую гісторыю аднаго з найзнакаміцейшых ліцвінскіх родаў – Рэйтанаў. Тых Рэйтанаў, якія на працягу стагоддзяў не толькі супрацьстаялі ворагам, але яшчэ і займаліся асветай, дабрачыннасцю і пісал кнігі…
У выніку з’явіўся шэраг адпаведных артыкулаў у СМІ, была знята дакументальная стужка «Тадэвуш Рэйтан. Беларускі дон Кіхот» з цыклу «Зваротны адлік» канала «ОНТ». А за год да этага выйшаў фільм «Зямля беларуская: Высокія ноты Ляхавіцкае шляхты». Гэта ўсё тыя знакі, што сведчаць: рух распачаўся!» (з уступнага артыкула Зміцера Юркевіча).
Пагартаць старонкі альманаха «Тэксты» можна ў краязнаўчым цэнтры бібліятэкі.

Даведка. Зміцер Юркевіч – даследчык-архівіст, беларускі мастак-перформер і куратар, нарадзіўся ў 1975 годзе, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Куратар фестывалю «Дах», кіраўнік арт-суполкі імя Тадэвуша Рэйтана. Ініцыятар адраджэння радавога маёнтка Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка пад Ляхавічамі. Аўтар шэрагу артыкулаў, прысвечаных роду Рэйтанаў, у «Культуры», «Краязнаўчай газеце», «Звяздзе», «Голасе Радзімы», «Аргументах і Фактах».