Sidebar

01
Чт, окт

Калекцыя аўтографаў. Леанід Прокша «За Добрыцай рэчкай»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр працягвае знаёміць чытачоў з кнігамі, якія знаходзяцца ў калекцыі аўтографаў бібліятэкі.

У гэтым месяцы спаўняецца 30 год дароўнаму подпісу Леаніда Прокшы. Дакументальная аповесць «За Добрыцай рэчкай» распавядае пра справы будаўніцтва Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Малюнак на вокладцы кнігі напамінае людзям пра тое, што не гледзячы на тэхнічны прагрэс, мы павінны зберагаць прыроду. Таму і бусел выведзены на пярэднім плане тоўстымі чорнымі лініямі, што надае яму перавагу над высакавольтнымі лініямі электраперадач.

 

Даведка. Леанід Януаравіч Прокша (6 (19) красавіка 1912, Полацк – 9 снежня 1994) – беларускі савецкі пісьменнік, журналіст. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1961 г. Л. Я. Прокша нарадзіўся 6 (19) красавіка 1912 ў Полацку. У 1931 годзе скончыў Мінскі педагагічны тэхнікум. У 1931–1935 гг. працаваў настаўнікам у Барысаве, у 1937–1941 гг. у рэдакцыях газет «Віцебскі рабочы», «Sztandar Wolnoś», «Pionier». У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны журналіст. У 1945–1956 гг. загадчык аддзела ў армейскіх газетах. У 1955 годзе скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1956–1972 гг. працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Коммунист Белоруссии» і рэдактарам газеты «Голас Радзімы». У 1969–1972 гг. галоўны рэдактар часопіса «Літаратура і мастацтва». Л. Я. Прокша пачаў друкавацца ў 1937 годзе. Працаваў на рускай і беларускай мовах.

Сярод яго твораў: зборнік нарысаў і апавяданняў «Крыніца прыгажосці» (1960, на рускай мове); кнігі памфлетаў «Камедыянты» (1961), «Візітная картка народа» (1972); зборнік гымарыстычных апавяданняў «Каб жылося-вялося» (1961), «Не ў гэтым поездзе» (1971), «Зося смяецца» (1982); дакументальная аповесць «За Добрыцай рэчкай» (1975); раман «Пакуль жывеш на свеце» (1980); творы для дзяцей і інш.