Sidebar

Кніга паэзіі «Ток» Рыгора Сітніцы

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя чытачы!

Запрашаем вас патрапіць у дзівосны свет беларускай паэзіі! Прапануем вашай увазе кнігу паэзіі «Ток» Рыгора Сітніцы. Упершыня пад адной вокладкай сабраны вершы мастака і паэта – плён шматгадовай літаратурнай творчасці.

Паэт,перакладчык Міхась Скобла піша: “Я мог бы назваць дзесяткі вершаў, з якіх шчасліва склалася кніга “Ток”. У ёй няма ніводнага слабага твора, радкі ў іх не правісаюць, як вяроўка з бялізнай, яны заўжды напоўнены вітальнай энергіяй, яны заўжды пад токам – нібы лінія высокага напружання, што размашыста крочыць па лясах і палях”.