Сельская бібліятэка №45 аг. Стара-Барысаў запрашае чытачоў пазнаеміцца з цікавым выданнем серыі “Традыцыйны лад жыцця” 2019 года - Калачова І.І. “Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры беларусаў”.
Пытанне аб мужчынскай і жаночай сферах жыццядзейнасці выклікае цікавасць у шырокага кола чытачоў. У кнізе разгледжаны ролі і статус мужчын і жанчын у матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры беларусаў. Прызначаецца ўсім, хто цікавіцца набыткамі традыцыйнага сямейнага выхавання і дабрабыту, жыцця мужчын і жанчын у вясковым асяроддзі другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў.