Sidebar

25
Пн, мая

Адукацыя i выхаванне

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Адукацыя i выхаванне — навукова-тэарэтычны і навукова-метадычны часопiс

Адукацыя і выхаванне

Часопіс уваходзіць у Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагогіцы, псіхалогіі і філасофіі адукацыі.

Мэтавая аўдыторыя: навукова-педагагічныя работнікi, арганізатары і кіраўнікi навучальна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, педагогi-практыкi.

У часопісе друкуюцца матэрыялы, якія адлюстроўваюць сучасны стан і тэндэнцыі развіцця педагагічнай навукі і адукацыйнай практыкі, асвятляецца перадавы айчынны і замежны вопыт. Асноўныя тэматычныя напрамкі — дзяржаўная палітыка ў сферы адукацыі і навукі, навукова-тэарэтычныя, метадалагічныя і метадычныя асновы функцыянавання і развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі і выхавання, падрыхтоўка і атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных работнікаў і педагагічных кадраў, дзейнасць і развіццё ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэалізацыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.

Рубрыкі часопіса: «Адукацыя ў інфармацыйным грамадстве», «Профільнае навучанне», «Партфоліа намесніка дырэктара», «Эфектыўны менеджар: самаадукацыя, самаўдасканаленне, самаразвіццё», «Эксперыменты і інавацыі ў адукацыі», «Кіраванне якасцю ва ўстанове адукацыі», «Актуальныя пытанні педагогікі і псіхалогіі», «Навуковыя публікацыі па выніках дысертацыйных даследаванняў», «У дапамогу даследчыку: метадалагічны семінар», «Партрэт адукацыйнай установы», «Параўнальная адукацыя», «Педагагічная скарбонка», «Праблемы кантролю ведаў», «Станаўленне асобы», «Асаблівыя дзеці: на шляху да інклюзіі», «Кампетэнтна аб прафарыентацыі», «Падрыхтоўка кадраў», «Адукацыя праз усё жыццё», «Навука: ідэі, прапановы», і інш.

 

Архив изданий

*Журнал консорциума LibКАРД

СЭК LibКАРД