Sidebar

Новыя паступленні літаратуры

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Краязнаўчы цэнтр прапануе новыя паступленні выдавецтва «Мастацкая літаратура»

«Востраў», В. Гігевіч
У кнігу прозы Лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі пісьменніка Васіля Гігевіча ўвайшлі чатыры міфы і апавяданні, створаныя ў апошнія гады. Міфы «Востраў», «Гуманоіды», «Карабель», «Страчанае шчасце» прысвечаныя разгляду сучасных тэм і звязаных з развіццём цывілізацыі працэсаў, сувязяў  чалавека і прыроды. Апавяданні – іх тры – пра вечную тэму: каханне.

«Развітанне з вечнасцю : Кніга лірыкі з каментарыямі», А. Бадак
У кнігу вядомага беларускага паэта Алеся Бадака ўвайшлі як новыя, так і лепшыя творы з яго папярэдніх зборнікаў. Паэтычны свет, створаны аўтарам, разнастайны, метафарычна загадкавы і незвычайны, але блізкі кожнаму з нас. У ім – роздум пра сутнасцьчалавечага быцця і лёс Айчыны, зварот да беларускай гісторыі, а таксама глыбока пачуццёвая інтымная лірыка.
«Развітанне з вечнасцю» мае не зусім звыклую для паэтычных зборнікаў структуру, паколькі яго апошні раздзел складаюць своеасаблівыя аўтарскія каментарыі да твораў, надрукаваных у папярэдніх раздзелах кнігі. Фактычна гэта па-мастацку напісаныя мікра-эсэ, у якіх паэт разважае пра сутнасць паэтычнага слова, расказвае гісторыі стварэння некаторых сваіх вершаў і паэм, згадваючы імёны славутых калег, многія з якіх так ці інакш аказалі ўплыў на яго творчы лёс.


«Пакланюся матулі роднай: вершы»
Пра маці паэтамі напісаны сотні і сотні твораў. У кнігу «Пакланюся матулі роднай» увайшло толькі 100 вершаў. Сярод аўтараў – класікі і нашы сучаснікі.
На старонках выдання змешчаны вершы і барысаўскага паэта Янкі Лайкова.

МАЦІ
Змярканне лепіць цень да столі.
Малы, цягнуся, каб схапіць
рожовы бохан спелай поўні,
на срэбры пальцы сашчапіць.

Матулін твар усмешкай ззяе,
і шчасця шчырая сляза
як долу падае – ўзрастае
дзівоснай кветкай хараства.

І песцяць стомленыя вочы
спакой маленькага сынка.
Ужо змяніў світанак ночку,
а матчына не спіць рука.