Sidebar

Краязнаўчы цэнтр прапануе новы нумар часопіса «Наша гісторыя»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя чытачы. Прадстаўляем вашай увазе новы нумар часопіса «Наша гісторыя».

«Яшчэ з часоў славутага старажытнарымскага палітыка, філосафа і аратара Марка Тулія Цыцэрона вядома, што гісторыя – гэта настаўніца жыцця (historia magistra vitae). Фраза гэтая кідкая, а таму і ходкая. Многія яе ведаюць і любяць цытаваць як у перакладзе, так і ў арыгінале. Але цытаваць – адно, трымацца ж на практыцы – іншае. Каб так і рабілася, то чалавечае грамадства, відаць, даўно б ужо было цалкам дасканалым сацыяльным арганізмам. Але на самай справе ўсё зусім не так».

Тэма нумара: «Як Сталін стварыў Рускую праваслаўную царкву». Праваслаўная царква мае векавую гісторыю. Але ў такім арганізаваным выглядзе , як Руская праваслаўная царква, гісторыя гэтая пачалася адносна нядаўна. Пра гэта ў артыкуле Ігара Лялькова.
Для адных – Галгофа: катарга і ГУЛАГ. Для іншых – месца заробкаў. Але былі ў адносінах беларусаў і Сібіры і даўнейшыя старонкі. Чытайце ў артыкуле Андрэя Вашкевіча «Як літвіны заваёўвалі царам Сібір».
Ісламская рэспубліка робіцца ўсё больш адкрытай, але адстае ў развіцці. Матэрыял падрыхтаваў доктар паліталогіі Сяргей Богдан: «Забаронена не значыць нельга».
30 лістапада спаўняецца 80 гадоў, як Савецкі Саюз аб’явіў вайну Фінляндыі. Тэму даследуе Андрэй Акушка ў артыкуле «Зімовая вайна: як фіны адстаялі сваю незалежнасць».
Біяграфію культавага савецкага лётчыка расказвае падпалкоўнік Мікалай Кавалёў у артыкуле «Сяргей Грыцавец: як двойчы Герою Савецкага Саюза адсекла галаву вінтом 16 верасня 1939 года».
Разам з Шагалам ён можа стаць адным з брэндаў Беларусі. Аднак яго пакуль ведаюць менш. Непаўторны суцінскі сіні, непаўторны чырвоны і дэфармаваныя целы – чаму гэта ўсё і што значыць? Тлумачыць мастацтвазнаўца Надзея Вусава ў артыкуле «Хаім Суцін: у чым яго геній».
50 гадоў таму, у 1969 годзе, у Мінску прайшоў маштабны судовы працэс над «валютчыкамі і фарцоўшчыкамі». Піша Сяргей Ваганаў (які тады атрымаў ад рэдакцыі газеты «Знамя юности» заданне асвятляць гэты працэс) у артыкуле «Я лічыў свае дзеянні талентам».
Ганна Севярынец расказвае пра лёс паэта Андрэя Александровіча ў артыкуле «Я вінаваты. Але я адпакутаваў».
Гэта і шмат іншага – у № 11 «Нашай гісторыі».

Запрашаем у краязнаўчы цэнтр па добрае чытанне.