Sidebar

Лэйла Аліева «Ліст»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І. Х. Каладзеева выказвае падзяку рэдакцыйна-выдавецкай установе «Выдавецкі дом «Звязда» і Цэнтру перакладу Азербайджана за перадачу на бязвыплатнай аснове ў фонд бібліятэкі паэтычнага зборніка Лэйлы Аліевай «Ліст».

«…літаратура, Мастацкая Думка валодае іншай сілай – Сілай духоўнага ўздзеяння і нараджае вялікія змены. Але гэта магчыма толькі тады, калі пераказанае на паперы перажыта самім Аўтарам і калі ён, Аўтар, валодае дарам увасабляць у слова гэта Перажытае. Такім дарам – пераплаўляць у мастацкае слова свой боль – надзелена маладая паэтэса Лэйла Аліева. Калі паглядзець на творчасць Лэйлы праз прызму Сапраўднага Мастацкага Слова, то стане відавочным, што размова ідзе менавіта пра гэты цуд» (з уступнага артыкула Афага Масуда, пісьменніка, заслужанага дзеяча мастацтваў Азербайджана).
У кнізе маладой азербайджанскай паэтэсы Лэйлы Аліевай няма модных сёння «гульняў со словам». Яна піша так, як адчувае: пра час, радзіму, пачуцці, людзей. Але ў імкненні спазнаць сябе і свет яна нікому не навязвае ўласных меркаванняў – шчыра прапануе падзяліцца святлом і дабрынёй, якія поўняць яе радкі. У перакладах на беларускую мову, выкананых Таццянай Сівец, чуецца голас Жанчыны, для якой галоўнае – кахаць і верыць.