Sidebar

21
Вт, янв

Новы нумар часопіса «Наша гісторыя»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Паважаныя чытачы, прадстаўляем вашай увазе новы нумар часопіса «Наша гісторыя».

«Гэты нумар «Нашай гісторыі» – трэці па ліку, у якім цэнтральнай фігурай з’яўляецца беларускі пісьменнік савецкага часу, адзін з прызнаных класікаў беларускай літаратуры.
…уплыў гэтага вясёлага дзядзькі на фармаванне беларусаў як нацыі – каласальны. Ён фактычна пачынальнік беларускай гістарычнай белетрыстыкі, а развіццё гэтага жантру мае выключную важнасць для фармавання нацыянальнай самасвядомасці» (ад рэдакцыі).
Тэма нумара: «Караткевіч. Сакрэты». Мала хто з класікаў вучыўся на пісьменніка. Вось і Караткевіч стаў ім выпадкова. Першы сігнал лёсу ён атрымаў ад Янкі Купалы... Пра культавага пісьменніка піша Андрэй Скурко.
У гэтым нумары чытайце таксама:
«Аншлюс Аўстрыі 1938 года: ці можна было яго спыніць?» Трэці рэйх анексаваў Аўстрыйскую Рэспубліку ў 1938-м. У выніку аўстрыйцы прайшлі ў складзе Германіі самазабойчую вайну і заплямілі сябе нацызмам. Піша Андрэй Акушка.
«Чаму СССР прайграў вайну ў Афганістане». 25 снежня споўнілася 40 гадоў з дня ўводу савецкіх войскаў у Афганістан… Тая вайна была вынікам збегу абставін і памылак розных людзей. Піша доктар паліталогіі Сяргей Богдан.
«Там, дзе ляжыць Каліноўскі. Што яшчэ паглядзець на віленскіх Росах». Афіцыйна Росы як гарадскія могілкі з’явіліся ў 1801 годзе.
«Сергіевіч: нацыянальны рамантык». «Мастак ад сэрца» – пра недаацэненага Пётру Сергіевіча піша вядучы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Надзея Вусава.
«Кароткая гісторыя гіпнозу: ад Парацэльса да Кашпіроўскага». Гэтая з’ява вядомая яшчэ з дапісьмовых часоў, але дзейнасць некаторых савецкіх гіпнатызёраў застаецца загадкай. Піша Святлана Курс.
«Аляксандр Гаравец: лётчык-беларус, які на памяць чытаў аднапалчанам «Тараса на Парнасе». Пра легендарнага авіятара часоў Другой сусветнай вайны піша вайсковы гісторык Віталь Чырвінскі.
Гэта і шмат іншага – у № 12 «Нашай гісторыі».
Запрашаем у краязнаўчы цэнтр па добрае чытанне.