Sidebar

25
Вт, фев

Творчая сустрэча з паэтам Аляксандрам Быкавым

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

30 студзеня 2020 года ў краязнаўчым цэнтры адбылася творчая сустрэча з лаўрэатам Рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон», ураджэнцам Барысава, Аляксандрам Генадзевічам Быкавым і прэзентацыя яго кнігі «Барысаўскі тракт».

У зборнік увайшлі выбраныя вершы, напісаныя цягам чвэрці стагоддзя творчай дзейнасці. Некаторыя з іх паэт і прачытаў прыхільнікам добрай паэзіі. Паслухаць аўтара і атрымаць свае асобнікі з аўтографам прыйшлі аматары непаўторнага стылю Аляксандра Быкава, у тым ліку настаўнікі і вучні ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Барысава» (якую ў свой час скончыў наш госць) і ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Барысава».
Усе прысутныя, слухаючы паэтычныя творы, уяўлялі, як пад нашым родным бусліным небам распускаецца чароўная кветка папараць. Адчувалі сваю здольнасць выйсці за межы круга, і тым не менш уважліва сачылі за лірычным героем. Кожны ў гэты дзень сэрцам адгукнуўся на паэтычную прапанову аўтара здзейсніць разам падарожжа Барысаўскім трактам, скарыстаўшы магчымасць задаць пытанні, і кожны атрымаў шчаслівую магчымасць забраць з сабой папяровы ўспамін пра гэту незабыўную сустрэчу. Завяршылася імпрэза музычным падарункам на вершы Аляксандра Генадзевіча ад Андрэя Быкава, пляменніка паэта.