Sidebar

25
Вт, фев

315 год з дня нараджэння Францішкі Уршулі Радзівіл

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

13 лютага 2020 г. адзначаецца 315 год з дня нараджэння Францішкі Уршулі Радзівіл, пісьменніцы, першай у ВКЛ жанчыны-драматурга, таксама паэтэсы і мастачкі.

Імя Францішкі Уршулі Радзівіл мы не знойдзем не толькі ў школьных, але і ва універсітэцкіх падручніках па гісторыі нашай літаратуры. Між тым шматгранная творчасць «Нясвіжскай Сапфо», як называлі яе літаратурныя крытыкі, – вельмі прыкметная і цікавая з’ява ў літаратуры Беларусі XVIII ст. Францішка Уршуля была вядомая найперш як стваральніца ў нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў самабытнага тэатра, для якога пісала п’есы і ставіла іх на сцэне. Яна таксама – аўтарка лірычных вершаў на польскай і французскай мовах. У яе паперах знайшліся цікавыя трактаты на грамадскія і маральныя тэмы, якія і сёння не страцілі сваёй актуальнасці. Захавалася ў архівах і даволі багатая эпісталярная спадчына Францішкі…
Францішка Уршуля Радзівіл стварыла ці не самы яркі на Беларусі ў XVIII ст. аматарскі тэатр, які паступова набываў характар рэпертуарнага. Само заснаванне і дзейнасць тэатра ў радзівілаўскай рэзідэнцыі ў Нясвіжы, далучэнне праз яго да высокага мастацтва шырокіх колаў беларускага грамадства – найвялікшая заслуга нясвіжскай асветніцы (з артыкула Жанны Некрашэвіч-Кароткай і Наталлі Русецкай).
З творамі Францішкі Уршулі Радзівіл чытачы маюць магчымасць пазнаёміцца ў краязнаўчым цэнтры бібліятэкі. Гартаючы старонкі «Выбраных твораў» вы даведаецеся пра яе лепшыя драматычныя творы, а таксама вершы, трактаты, лісты да блізкіх і знаёмых.
Гэтым томам «Беларускага кнігазбору» праз стагоддзі вяртаецца да нас незаслужана забытая творчая спадчына апантанай асветніцы з Нясвіжа.