Sidebar

18
Сб, янв

Пасяджэнне экспертнай камісіі

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

17 снежня ў ДУК “Барысаўская цэнтральная раённая бібліятэка імя І.Х. Каладзеева” адбылося пасяджэнне экспертнай камісіі

на прадмет прысваення звання “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь” узорнай мастацкай студыі “Палітра” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа №24 г.Барысава” пад кіраўніцтвам настаўніка-метадыста Марыі Ржэуцкай.
У рабоце камісіі бралі ўдзел: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, доктар гістарычных навук, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, член Міжнароднай арганізацыі па народнай творчасці, вядомы беларускі мастацтвазнаўца і этнолаг Яўген Сахута; дырэктар ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці" Ірына Пазняк; метадыст аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння маладзёжных ініцыятыў ДУА «Минскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Наталля Музычкіна.
Падтрымала калегу дырэктар ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс яслі сад-сярэдняя школа № 24 г. Барысава” Таццяна Пракапенкава.
У галерэе “ARTквартал” госці пазнаёміліся з выставай “Вобраз Радзімы – крыніца празрыстая…” юных мастакоў студыі “Палітра”. Сустрэча завяршылася экскурсіяй па карціннай галерэе Валерыя Шкарубы, якую для паважаных гасцей правяла загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Таццяна Кірылава.

2019-12-18