Sidebar

Мама Му паранілася

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

14 жніўня дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі наведалі выхаванцы дзіцячага садка ДУА “Яслі-сад  № 21 г. Барысава”. У рамках праекта “В некотором царстве, в некотором государстве …” артысты лямцавага тэатра “Вандроўны чамаданчык” падрыхтавалі і паказалі для дзяцей лялечны спектакль “Мама Му паранілася”.

Дзецям вельмі спадабалася гісторыя аб самай непаседлівай на свеце карове Маме Му, якая не можа спакойна пасвіцца на лузе, калі на двары стаіць пагодлівы дзянёк. Яна крадком збягае на возера. Але па дарозе Мама Му падае! На галаве шышка, на жываце рана. На дапамогу прыходзіць верны сябар Крумкач. Ужо ён ведае, як вылечыць карову, якая любіць прыгоды.

Пасля прагляду пастаноўкі спектакля бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх  гледачоў з серыяй кніг пра Маму Му, аўтарам якіх з`яўляецца шведская пісьменніца Юя Вісландэр, ганаровы член шведскай Акадэміі дзіцячай кнігі.

Кнігі пра Маму Му і Кракса перакладзены на 30 моў і вядомыя ва ўсім свеце.

2019-08-15