Sidebar

«Запрашаем на Дажынкі!» – скарбніца народных традыцый

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

10 верасня дзверы гарадской бібліятэцы № 2 расчыніліся, каб сустрэць хлопчыкаў і дзяўчынак груп «Казка» і «Гномік» ДУА «Яслі-сад № 31» на мерапрыемства «Запрашаем на Дажынкі!».

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з народнымі традыцыямі святкавання Дажынак. Дашкольнікі адгадвалі загадкі пра хлеб і працу,чыталі вершы, пелі частушкі. Таксама дзеці жыва цікавіліся кніжнай выставай «Ад зярна да каравая» і міні-выставай «Залатая саломка», якая была арганізавана сумесна з педагогам ДУА « Барысаўская дзіцячая мастацкая школа іскуств» Еленай Сяргееўнай Сманцар. Упрыгожваннем сустрэчы сталі нумары «Каравай» і «Дудары», якія падрыхтавалі малышы з группы «Казка». Завяршылася мерапрыемства яскравым музычным ролікам «Квітней, радная Беларусь!» і уручэннем салодкіх падарункаў.

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.