Sidebar

Дзень чытача беларускай кнігі “Вітаем кніжку беларускую”

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

12 верасня ў гарадской бібліятэцы №2 прайшоў дзень чытача беларускай кнігі “Вітаем кніжку беларускую”, прыўрочаны да Дня бібліятэк Беларусі.

Чытачам была прапанавана выстава навінак сучасных беларускіх аўтараў “Будзь у фармаце – чытай беларускае”. Напрацягу двух тыдняў карыстальнікі бібліятэкі адказвалі на пытанні анкеты “Чытаем беларускую кнігу”, дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага, раілі адзін аднаму прачытаць сваю любімую кнігу. У выніку анкетавання сярод чытачоў нашай бібліятэкі былі выяўлены самыя чытаемыя аўтары, як беларускіх класікаў, так і сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Ведаць класіка ў твар – на гэта здатны нямногія, але карыстальнікі бібліятэкі  паспрабавалі ўгадаць аўтараў вядомых літаратурных твораў па фотаздымках, што ў іх нядрэнна атрымалася.

Свята атрымалася пазнавальным і цікавым. Спадзяёмся, што кожны чытач знойшоў сваю кнігу, а кожная кніга свайго чытача!

 

2019-09-12