Sidebar

І дома гожа, і ў гасцях прыгожа

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

30 верасня ў дзіцячы аддзел на віктарыну “І дома гожа, і ў гасцях прыгожа” прыйшлі вучні 4 “В” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”.

Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова з дапамогай электроннай прэзентацыі “Аддзенне нашых продкаў” распавядала дзецям пра мужчынскую і жаночую  верхнюю зімовую вопратку – кажухі, пра майстроў-кажушнікаў, якія, бывала, хадзілі з вёскі ў вёску, начавалі па хатах, пакуль не абшыюць гаспадара і ўсю яго сям’ю. Дзеці даведаліся, што кажухі былі, як прамога, так і прыталеннага крою. Іх апраналі ў будні і ў святы, дома і калі збіраліся ў госці. З цікавасцю яны слухалі расповяд Алы Смірновай пра світку, хустку, сарочку, спадніцу і фартух. Дзяўчаты пыталіся ў бібліятэкара пра тое, якія ўпрыгожванні з каштоўных камянеў, бурштыну, шкла ці дрэва насілі жанчыны. Гэтыя упрыгожванні называліся каралі, або пацеркі.

Ала Смірнова пазнаёміла вучняў з кнігамі дзіцячага фонду, з дапамогай якіх яны больш падрабязна могуць даведацца пра беларускае нацыянальнае аддзенне: “Спадчына, або каб не стаць манкуртам”, “Сядзіба, або хата з матчынай душой”  М. Маляўкі, “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”, “Як жылі продкі” М.А. Плавінскага, “Да бабулі на вёску” А.І. Сачанка і іншымі.

2019-10-01