Sidebar

Па старонках любімых кніг

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

10 кастрычніка ў дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі прайшла сустрэча са знакамітым пісьменнікам, лаўрэатам многіх літаратурных прэмій, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам больш 50 кніг паэзіі і прозы для дзяцей і дарослых Міхасём Пазняковым.

Проста і шчыра ішла размова пра родную мову. Шэраг твораў Міхася Пазнякова прысвечаны гісторыі сваёй малой радзімы - вёсачцы Заброддзе Магілёўскай вобласці. Аб гэтым пісьменнік распавядаў у час творчай сустрэчы з вучнямі 4 класаў ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”. Падчас сустрэчы кампазітар і спявак Віктар Мяцельскі спяваў песні для дзяцей, якія вельмі ім спадабаліся. Кіраўнік ансамбля сярэднявечнай музыкі Марына Лайкова выканала песню “Маці” на словы М. Пазнякова.

Вучні з задавальненнем знаёміліся з новымі творамі беларускага пісьменніка і творамі выдавецтва “Народная асвета”. Дзеці задавалі пытанні, чыталі вершы, паказалі пастаноўку па творчасці М. Пазнякова “Тры матылькі”, разгадвалі загадкі і за кожны правільны адказ атрымлівалі падарунак – кнігу з аўтографам аўтара.

2019-10-15