Sidebar

Смаку не абабрацца: паход за ведамі

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

11 лістапада ў дзіцячы аддзел цэнтральнай бiблiятэцы на мерапрыемства “Смаку не абабрацца” прыйшлі вучні 4 “В” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”. Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова пазнаёміла дзяцей з гісторыяй беларускай нацыянальнай кухні, якая існуе ўжо шмат стагоддзяў. Вучні даведаліся, што з часоў Вялікага княства Літоўскага ў беларускай кухні з’яўляліся рэцэпты іншых народаў.

Нашы маленькія чытачы з цікавасцю пазналі, што раней беларусы не ўжывалі шмат мяса ў сваім рацыёне. Заменай мясных страў служылі грыбныя, хоць у той час грыбы не марынавалі, а сушылі.

У беларускай кухні, у адрозненне ад іншых нацыянальных кухняў, практычна не ўжываліся малочныя і салодкія прадукты. Замест прысмакаў на дэсерт ўжывалі салодкія напоі, тыпу кісяля, або здобныя пірагі.

У далейшым беларусы сталі выкарыстоўваць больш мяса ў сваім рацыёне. Звычайна мясныя стравы гатавалі на святы.

Вучні даведаліся, што самымі папулярнымі відамі былі свініна, ялавічына, птушка, дзічына. З таго часу ў нацыянальнай рэцэптуры захаваліся такія стравы, як мачанка, верашчака, смажанка, хатнія каўбаскі, салёнае сала, бабка, клёцкі, дранікі, бігас, калдуны, такі цудоўны далікатэс, як вантрабянка.

З напояў гатавалі бярозавік, хлебны і бурачны квас.

На прыканцы мерапрыемства класны кірыўнік В. Д. Гайдукевіч пачаствала вучняў і супрацоўнікаў бібліятэкі смачнымі піражкамі.

2019-11-12