Sidebar

Літаратурна-музычная сустрэча

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

18 лістапада ў гарадской бібліятэцы №1 адбылася літаратурна-музычная сустрэча з са знакамітымі паэтамі Леанідам Дранько-Майсюк і Эдуардам Акуліным.

Назвай мерапрыемства сталі словы вялікага Вальтэра “Паэзія – музыка душы”,  бо як музыка гучалі вершы ў выкананні аўтараў. Леанід Дранько-Майсюк прачытаў сваю знакамітую “Польку беларускую”, вершы пра каханне, вершы аб сваёй малой Радзіме. У выкананні Эдуарда Акуліна прагучала песня “Белае паліто”, якую актыўна падтрымліваў зал. Больш за гадзіну гучалі вершы і песні, і іх хацелася слухаць яшчэ і яшчэ. Э. Акулін пазнаёміў з 20м нумарам літаратурна- мастацкага часопісу “Верасень”. Госці пакінулі аўтографы на сваіх кнігах, якія знаходзяцца ў фондах бібліятэкі.

2019-11-19