Sidebar

“Святло яго душы”

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

27 лістапада ў гарадской бібліятэцы №1 адбылося літаратурнае падарожжа “Святло яго душы” да 120-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова.

Удзельнічалі ў падарожжы вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Барысава”. Мерапрыемства пачалося праглядам урыўка кінастужкі “Гэта мы” (1962г.) аб прысваенні М. Лынькову ганаровага звання Народны пісьменнік Беларусі. Бібліятэкар Наталля Шэбека расказала аб найбольш значных момантах творчага шляху пісьменніка. Літаратурнае падарожжа прадоўжыла госць бібліятэкі, родная пляменніца пісьменніка Шалабодава Алена Мікітаўна. Яна паддзялілася успамінамі аб асабістым жыцці Міхася Лынькова і прадставіла радавод Лыньковых, звярнула ўвагу на паштоўкі і лісты, напісанныя рукой пісьменніка, а таксама на фотаздымкі з асабістага архіва.

2019-12-03