Sidebar

27
Пт, нояб
150 Новых публикаций

Кніжная завіруха

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

27 студзеня у гарадской бібліятэцы №6 адбылося першае ў новым годзе мерапрыемства ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытанні “Зямлі маёй роднае слова”.

Разам з бібліятэкарам Ірынай Разнымсовіч выхаванцы ДУА “Дзіцячы сад №32 г. Барысава” апынуліся ў кніжным царстве. Удзельнікі з вялікім захапленнем і энтузіязмам адгадвалі загадкі па тэме “Дзікія жывёлы” і “Кніга – сябар дзяцей”. На працягу мерапрыемства дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні “Адгадай з якой казкі” і “Хто ў каго?”. Напрыканцы бібліятэкар расказала дзецям невялікае апавяданне “Добрыя памочнікі”.

 

2020-01-28