Sidebar

25
Вт, фев
166 New Articles

«Ліга глытальнікаў тэксту»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

1 лютага сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в. Забашавічы сумесна з ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна» упершыню правялі школьны чэмпіянат па хуткачытанню ўслых «Ліга глытальнікаў тэксту».

У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 9-11 класаў. Яны чыталі ўрыўкі з твораў І. Шамякіна, У. Караткевіча, Я. Купалы, Я. Коласа і матэрыялы раённай газеты “Адзінства”. Кампетэнтнае журы ў складзе бібліятэкара М.П. Бык, класнага кіраўніка 10 класа Г.Р. Маслоўскай, вучаніцы 11 класа А. Тарасевіч, ацэньвала хуткасць і выразнасць чытання, артыстызм удзельнікаў.
У намінацыі выразнасць і хуткасць чытання перамогу атрымала вучаніца 11 класа Саскавец Крысціна, у намінацыі эмацыянальнасць – вучаніца 10 класа Куракевіч Серафіма, прыз глядацкіх сімпатый атрымала вучаніца 10 класа Вярбіцкая Ганна за чытанне перыядычнага друку.
Пераможцы атрымалі граматы і дыпломы, а так сама падарункі ад бібліятэкі.
Віншуем удзельнікаў!
Атрымалася сапраўднае свята чытання!
Удзельнікі мерапрыемства раілі праводзіць такія чэмпіянаты часцей. Чакаем на наступны чэмпіянат больш дзяцей і запрашаем далучыцца бацькоў.

 

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.