Sidebar

18
Чт, апр

Барысаўшчына літаратурная

Оформление
  • Мин. Малинький Средний Большой Макс.
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

19 лютага, да Міжнароднага дня роднай мовы, сельская бібліятэка № 19 сямейнага чытання в.Забашавічы сумесна з ДУА «Забашавіцкая сярэдняя школа Барысаўскага раёна» арганізавалі і правялі творчую сустрэчу з музыкантам, паэткай і мастачкай Марынай Помаз–Лайковай, у якой прынялі ўдзел чытачы бібліятэкі, настаўнікі і вучні школы.

На працягу мерапрыемства гучалі як вершы самой паэткі, так і ўрыўкі з празаічных твораў яе дачкі Веранікі. У выкананні ансамбля «Вір», у склад якога ўваходзяць дзеці Марыны Помаз–Лайковай, гучалі прыгожыя мелодыі і песні. Вучні экспромтам спрабавалі напісаць верш і выканаць мелодыю на незвычайных музычных інструментах. Сустрэча прыйшлася даспадобы ўдзельнікам мерапрыемства і прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. У канцы мерапрыемства ўсе жадаючыя набылі сабе зборнік вершаў Марыны Помаз-Лайковай «Дымчатые кони» з аўтографам. Бібліятэка таксама атрымала ў падарунак гэты зборнік і літаратурны альманах «Октава».

2020-02-20