Sidebar

02
Чт, апр
184 Новых публикаций

“Зоркі над Бярозай-ракой”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

21 лютага ўвесь сусвет будзе адзначаць Міжнародны дзень роднай мовы.

І , вядома ж, гарадская бібліятэка сямейнага чытання не магла абмінуць гэтую падзею. 17-18 лютага ўвазе вучняў 4-5 класаў  ДУА “Сярэдняя школа №20” была прапанавана літаратурная сустрэча “Зоркі над Бярозай-ракой” з барысаўскай паэтэсай Людмілай Валасевіч, членам літаратурнага аб’яднання “Натхненне”і даўнім сябрам нашай бібліятэкі.Па словах паэткі, беларуская мова – адна з самых мілагучных сярод іншых моў сусвету, і хлопчыкі і дзяўчаткі змаглі пераканацца ў гэтым. У выкананні нашай госці прагучалі творы самой паэтэсы, а так сама калег па цэху. У сваю чаргу вучні чыталі вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў,а так сама спявалі на роднай мове, задавалі шмат пытанняў пра творчасць, пра тое, як становяцца паэтамі, пра жыццё наогул. Людміла Валасевіч звярнулася з заклікам да юных чытачоў - любіць і шанаваць родную мову! Дарослых наведвальнікаў бібліятэкі чакае выстава “Які ж гэта цуд – слова, мова мая!” з лепшымі ўзорамі пазіі і прозы выдатных класічных і сучасных беларускіх пісьменнікаў, а так сама нашых таленавітых землякоў. Прыходзьце да нас, выбірайце і чытайце кнігі на роднай мове!

2020-02-20