Sidebar

24
Чт, сен
165 Новых публикаций

“Мова. Культура. Чалавек”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

20 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў сельскай бібліятэкі №33 в. Маісееўшчына з вучнямі ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” адбылася пазнавальная віктарына “Мова. Культура. Чалавек”,

якая садзейнічала культурнаму і патрыятычнаму выхаванню, павышэнню матывацыі да вывучэння роднай мовы, узбагачэнню слоўнікавага складу вучняў.
Бібліятэкарам былі праведзены наступныя конкурсы: “Хвіліна эрудытаў”, “Кемлівыя і знаходлівыя”, "Выпраў памылку", "Наборшчыкі", "Складзі прыказку", "Назаві адным словам", "Пагуляем у рыфмы", "Наадварот", "Заданні – пытанні" і іншыя.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці чыталі вершы Уладзіміра Дубоўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі і Ніла Гілевіча пра родную мову.

2020-02-21