Sidebar

24
Чт, сен
165 Новых публикаций

«Краіна замкаў»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

20 лютага ў гарадской бібліятэцы №6 у рамках праекта па папулярызыцыі беларускай кнігі і чытання «Зямлі маёй роднае слова» адбыўся час краязнаўства «Краіна замкаў». Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 6 «В» класа ДУА «Беларускамоўная гімназія №2 г. Барысава».

Бібліятэкар Ірына Размысловіч пазнаёміла юных чытачоў са шаматгадовай гісторыяй палацавых і замкавых збудаванняў. Дзеці даведаліся чаму Беларусь называюць «Краінай замкаў» і аб таямнічых гісторыях велічных архітэктурных будынкаў. Здзейсніўшы віртуальнае падарожжа па «Замках Беларусі», чытачы пабывалі ў Нясвіжы, пазнаёміліся з прывідамі Чорнай Дамы, разважалі аб патаемным ходзе Крэўскага замка, пазнаёміліся з легендамі Косаўскага палаца.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці паразважалі на тэму «Гісторыя аднаго замка».

2020-02-21