Sidebar

08
Ср, апр
168 Новых публикаций

“Слаўлю чысты абрус”

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

21 лютага ў сельскай бібліятэцы № 33 в.Маісееўшчына з вучнямі старэйшых класаў ДУА “Маісееўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна” быў праведзены літаратурны час “Слаўлю чысты абрус”, прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння Рыгора Барадуліна.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар расказала пра творчы і жыццёвы шлях Рыгора Барадуліна. Вялікая ўвага была адведзена радаводу паэта, яго дзяцінству. Потым вучні  Аляхновіч Віка, Драгун Анжэла і Жук Яўген прачыталі вершы з кнігі паэта “Слаўлю чысты абрус”, а таксама сатырычныя і гумарыстычныя вершы з кнігі “Мудрэц са ступаю”. У канцы мерапрыемства быў праведзены агляд літаратуры “Рыгор Барадулін – паэт, які стварае мову”.

2020-02-24