Sidebar

28
Чт, мая
234 Новых публикаций

Слоўнікавы джэм

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

У дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі з пачатку 2020 года стартавала акцыя па авалоданню словамі на беларускай мове і выкарыстаннем іх у творах беларускіх аўтараў “Слоўнікавы джэм”.

Юны дружа, калі ты маеш мэту авалодаць вялікім скарбам сваіх дзядоў і прадзядаў – беларускай мовай – спяшайся да нас.

Каб ведаць мову і свабодна карыстацца ёю, трэба найперш добра разумець сэнс слоў і правільна іх ужываць.

Наша акцыя стане тваім дапаможнікам у такой важнай і ганаровай справе. У цікавай і займальнай форме ты пазнаёмішся з новымі для сябе беларускімі словамі.

У банцы з “джэмам” змешчаны паперкі з словамі, якія трэба перакласці з беларускай мовы на рускую, разтлумачыць іх сэнс і прывесці прыклады з твораў мастацкай літаратуры.

 Таксама мы падабралі ўрыўкі з дзіцячых кніжак, каб зразумела, цікава, нават з гумарам раскрыць сэнс большасці слоў.

Акцыя па папулярызацыі беларусскага чытання “Слоўнікавы джэм” будзе дзейнічаць на працягу усяго года.

 

2020-02-18

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.