Sidebar

02
Чт, июль
169 Новых публикаций

Спасціжэнне душы

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

11 чэрвеня ў гарадской бібліятэцы №1 адбыўся агляд літаратуры  “Спасціжэнне душы”, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння знакамітага беларускага драматурга, заслужанага  дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Аляксея Дударава.

Бібліятэкар Наталля Шэбека пазнаеміла чытачоў  з жыццевым і творчым шляхам пісьменніка. Творы аўтара вызначаюцца высокай духоўнасцю,  “ у абвостранай чуйнасці і ўвазе да чалавека з’яуляюцца асновай таленту” (А.Марціновіч) . Увазе чытачоў былі прадстаўлены літаратурныя даследванні і артыкулы,  лепшыя п'есы – "Парог", "Вечар", "Радавыя", "Князь Вітаўт", "Палачанка" і інш.

2020-06-11