Sidebar

23
Пт, окт
173 Новых публикаций

«Кацёл казак»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Цікавае мерапрыемства прапанавала бібліятэкар дзіцячага аддзела бібліятэкі наведвальнікам аздараўленчага лагера пры ДУА «Сярэдняя школа №20».

Па-першае, Алена Кумагерчык высветліла: ці ведаюць сучасныя хлопцы і дзяўчаты імя таленавітага майстра слова Ўладзіміра Караткевіча, якому у гэтым годдзе споўнілась бы 95 год з дня нараджэння. Не ўсе, але каторая частка дзяцей не толькі чулі гэта імя, але і знаёмы з некаторымі яго творамі. Па-другое, коратка, але цікава пазнаёміла юных сяброў з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. А потым пачалось самае цікавае – гульня «Кацёл казак». Бібліятэкар прапанавала дзецям успомніць як мага болей назваў казак, легенд і паданняў, якія прыдумаў або пераказаў пісьменнік, затым удзельнікі гульні спаборнічалі ва ўразным чытанні ўрыўкаў з казак юбіляра, а пасля правяралі сваю ўвагу у бліц-віктарыне. Юныя чытачы з цікавасцю даведаліся адкуль прыйшла беларуская песня, як з’явілася бульба, або адкуль пашлі буйныя беларускія гарады.