Sidebar

21
Пн, сен
146 Новых публикаций

«Непаўторная, непахісная, незабыўная»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Мова – як шчасце на вуснах,
хвалявання гарачы прыбой,
можа быць на чужой засмяюся,
ўсёж заплачу з тугі на сваёй.


19 жніўня ў гарадской бібліятэцы №6 быў праведзены агляд творчасці Ларысы Геніюш (1919 – 1983). Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю выдатнай беларускай паэткі.

Постаць Ларысы Геніюш з гледзішча адносінаў з уладамі (своеасаблівая, ахілесава пята айчыннай літаратуры), з гледзішча зберажонай коштам неймаверных высілкаў унутранай творчай свабоды займае асаблівае месца ў гтсторыі беларускага прыгожага пісьменства. Прысутныя пазнаёміліся з вершамі, паэмамі, дакументальнай аповесцю “Споведзь” і інш., якія ўпершын выдадзены ў поўным аб`ёме, без цэнзурных правак і скаротаў. Многія творы апублікаваны ўпершыню з кніг, што ў розны час пабачылі свет у Празе, Лондане, Беластоку.
Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстава “Душа мая - з боллю, а шлях - з пакутай” да 110 - годдзя з дня нараджэння Л. Геніюш.

2020-08-20