Sidebar

25
Ср, нояб
146 Новых публикаций

«Лунные фантазии»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

Такую назву мела творчая сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання «Актава», на якой 22 кастрычніка сабраліся падзяліцца са слухачамі сваімі талентамі і добрым настроем пачынаючыя паэты нашага рэгіёну і пачэсныя госці – вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты Святлана Быкава, Мікола Адам, Таццяна Дашкевіч, Янка Лайкоў і інш. Мерапрыемства арганізывала стваральнік і кіраўнік «Актавы», адначасова паэт, бард, педагог дадатковай адукацыі Марына Лайкова. І адбылося яно ў канферэнц-зале Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева.

Спачатку супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі для ўдзельнікаў канцэртнай праграмы экскурсіі па выставачных і музейных залах і галерэях. І, як бывае заўсёды, многае ўбачаннае здзівіла і ўразіла іх, бо для шматлікіх наведвальнікаў наша бібліятэка выступае не толькі ў якасці беражлівага ахоўніка літаратуры для дарослых і дзяцей, але і як збіральнік і захавальнік цікавых гістарычных фактаў пра Барысаўшчыну, яе продкаў і суайчыннікаў, пабрацімаў і замежных сяброў, а таксама з’яўляецца прапагандыстам творчасці людзей сферы культуры і мастацтва, у тым ліку калекцыянераў, мастакоў, іншых майстроў. Таму невыпадкова творчая вечарына літаб’яднання «Актава» адбылася менавіта тут, у межах бібліятэкі.
Невялікае свята паэзіі і бардаўскай песні прайшло нібы на адным дыханні, у цёплай атмасферы сяброўства і таварыскасці. Узнёслую абстаноўку ўпрыгожылі выстава работ юных мастакоў – афарміцеляў літаратурнага альманаха «Актава» і музычныя суправаджэнні.
А пачаўся канцэрт з верша «Імгненне», які прачытала Марына Лайкова на рускай мове. Дарэчы, уласныя творы выконваліся на рускай і беларускай мовах: вершы ў прозе і рыфмаваныя, апавяданні, песні. Ансамбль старажытнай музыкі «Вір» (кіраўнік – М. Лайкова) падарыў прыгожыя спевы, а юныя члены літаратурнага аб’яднання Вераніка і Васіль Лайковы, Ганна Сяховіч, Марыя Піхтоўнікава, Улада Дарашкевіч, апрача чытання, яшчэ і прыгожа гралі на музычных інструментах, таксама прадставілі перформанс (новую форму мастацтва). А Наталля Клачко прачытала невялічкае апавяданне, якое не так даўно напісала, як яна сама прызналася, за 10 мінут.
Так атрымалася, што на вечарыну выпадкова зазірнулі музыканты гурта «СолнцелунА», сямейная пара Алег Русак і Алеся Алісіевіч. Але ж згадзіцеся: выпадковасці заканамерны. Таму, можна сказаць, што для дзьвюх песень у іх выкананні знайшлося ў праграме патрэбнае месца.
Канешне, выступілі і мэтры паэзіі. Старшыня Минскага абласнога аддзялення Союза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, прачытаўшы свае вершы, падарыла кіраўніку «Актавы» некалькі ўласных сборнікаў. Руская пісьменніца і паэтка, аўтар-выканаўца песен Таццяна Дашкевіч уразіла прыгожымі вершамі і песнямі. Да мікрафону падыходзілі і паэты Мікола Адам, наш зямляк Іван Лайкоў.
Сустрэча завяршылася прыемнымі гутаркамі і ўзаемнымі віншаваннямі з нагоды з’яўлення зборніка, які аб’яднаў пад сваёй вокладкай юныя таленты Барысаўшчыны.
Алена БРЫЦКАЯ

 

2020-10-26