Sidebar

24
Вт, нояб
130 Новых публикаций

Мама Му на рыбалцы

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

5 лістапада дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі наведалі выхаванцы прышкольнага лагера “Чайка” ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава”. У рамках праекта “В некотором царстве, в некотором государстве …” артысты лямцавага тэатра “Вандроўны чамаданчык” падрыхтавалі і паказалі для дзяцей лялечны спектакль “Мама Му на рыбалцы”.

Дзеці з захапленнем паглядзелі лялечны спектакль аб самай незвычайнай на свеце карове Маме Му, якая нават на рыбалцы не лавіла вудай рыбу, а карміла яе булачкамі.

Пасля прагляду пастаноўкі спектакля бібліятэкары пазнаёмілі маленькіх  гледачоў з серыяй кніг пра Маму Му, аўтарам якіх з`яўляецца шведская пісьменніца Юя Вісландэр, ганаровы член шведскай Акадэміі дзіцячай кнігі.

Кнігі пра Маму Му і Кракса перакладзены на 30 моў і вядомыя ва ўсім свеце.

2020-11-05