Sidebar

Хараство ў мініяцюры

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Хараство ў мініяцюры

25 красавіка ў дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі прыйшлі вучні 3 “Г” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” на урок майстэрства “Хараство ў мініяцюры”.

Бібліятэкарь-краязнаўца Ала Смірнова распавядала вучням, што па даўняй  традыцыі на Вялікдзень большасць беларусаў проста фарбуюць яйкі, вось нашы продкі да гэтага свята стваралі яшчэ і пісанкі – яйкі, распісаныя ўзорамі.

У час правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся, што гісторыя стварэння пісанак мае даўнія карані. У старажытнасці яйка было сімвалам абуджэння прыроды пасля зімовага сну, дабрабыту і дастатку. З прыняццем хрысціянства яйкі ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня. Іх асвячалі ў храме, дарылі дзецям і валачобнікам.                                                                                    

Ала Смірнова пазнаёміла вучняў з рознымі спосабамі аздаблення вялікодных яек. Напрыклад, вадкім воскам на іх паверхні малявалі ўзор, альбо, як  рабілі на Палессі і ў Панямонні, яйка “дзялілі” лініямі на “палі”, потым на скрыжаваннях ліній малявалі ўмоўныя выявы хваёвых галінак, якія называлі “грабелькамі”.

Вельмі спадабаўся вучням аповяд бібліятэкара пра Музей яйка, у якім захоўваецца больш за 300 велікодных пісанак розных памераў. Самая вялікая пісанка мае ў вышыню каля 30 см.

На прыканцы мерапрыемства дзеці пад кіраўніцтвам бібліятэкара рабілі вялікодныя яйкі ў падарунак сваім бацькам.

2019-04-29

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.