Sidebar

Вялічка з красным яечкам

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Вялічка з красным яечкам

25 красавіка ў дзіцячы аддзел цэнтральнай бібліятэкі прыйшлі вучні 3 “В” класа ДУА “Гімназія № 3 г. Барысава” на вусны часопіс “Вялічка з красным яечкам”.

Бібліятэкар-краязнаўца Ала Смірнова пазнаёміла вучняў з традыцыямі святкавання свята Вялікадня. Першая старонка вуснага часопіса мела назву “Вербніца”. Дзеці пазналі, што гэта рухомае свята народнага календара і адзначаецца ў нядзелю, за тыдзень да Вялікадня. Асвечаная вярбінка лічыцца надзейным абярэгам дома ад навальніцы і маланкі. Наступная старонка вуснага часопіса “Перадвелікодны тыдзень” мела царкоўную назву – Страсны тыдзень, Страсная, ці Вялікая седміца. Бібіятэкар паведаміла вучням, што ўсе дні Страсной седміцы называюцца Вялікімі і вызначаюцца асабліва строгім постам ва ўспамін аб пакутах Хрыстовых. Трэцяя старонка наша часопіса называецца “Вялікдзень”. Вучні даведаліся, што гэта таксама рухомае свята, святкаванне якога доўжыцца цэлы тыдзень. У гэты час у храмах адпраўляюцца святочныя богаслужэнні і самае ўрачыстае – Усяночная служба ў гонар Светлага Хрыстова Уваскрасення. Наступная старонка часопіса “Разгаўленне” прысвячаецца святочнаму сталу, за якім збіралася ўся сям’я, а велікодную трапезу пачыналі менавіта з асвечанага яйка. Адметна, у разгаўленні сімвалічна бралі ўдзел і свойскія жывёлы. Дзеці даведаліся, што асаблівае значэнне ў пасхальным застоллі надавалася асвячоным стравам. Вельмі спадабаліся вучням забавы “Біццё і качанне яек”, “Дзіцячыя абходы”, “Абмен яйкамі”, карагод “Лука”.

2019-04-29

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.