Sidebar

“Барысаў – дзіўны край! Ты быццам для паэтаў”

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Хто бы мог падумаць, што сустрэча ў межах цыкла мерапрыемстваў “Барысаў – дзіўны край! Ты быццам для паэтаў”з сапраўднай паэтэсай, якая завітала ў гарадскую бібліятэку №4 сямейнага чытання 10 красавіка, выклікае ў трэцякласнікаў бурнае захапленне. Хлопцы і дзяўчаты, з дапамогай настаўніцы Скрохінай Таццяны, падрыхтаваліся да сустрэчы грунтоўна: вывучылі вершы на роднай мове, намалявалі малюнкі, падрыхтавалі цікавыя пытанні да Валасевіч Людмілы Іванаўны, якая з’яўляецца старшыней літаратурнага аб’яднання “Натхненне”. Сваю любоў да роднай мовы і роднага края паэтка імкнецца перадаць праз уласныя вершы і, на наш погляд,  у ёй атрымалася зацікавіць вучняў і выклікаць у ніх сапраўдныя пачуцці. А калі б вы бачылі чаргу жадаючых атрымаць аўтограф, ці зрабіць сэлфі з паэткай, вы  таксама не паверылі б на ўласныя вочы! Упэўнены, сустрэча, якая прысвечана Году малой Радзімы, удалася!

 

2019-04-11

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.