Sidebar

«Час чытаць на роднай мове»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У дзіцячым аддзеле цэнтральнай бібліятэкі працуе кніжная выстава «Час чытаць на роднай мове», якая прадстаўлена у двух раздзелах.

Першы раздзел «Чытанка для маленькіх» - літаратурна-мастацкія выданні, казкі, загадкі, чытанкі з вясёлымі вершамі.

У гэтым раздзеле прадстаўлены такія кнігі, як: «Займальны родны алфавіт» Уладзіміра Мацвеенка, дзе праз вершы і скарагаворкі юныя чытачы змогуць здзейсніць захапляючае падарожжа ў цудоўную краіну Алфавіт ад А да Я; кніга Васіля Дранько-Майсюка «Таямніцы нашага садка», якая выйшла ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», адрасаваная чытачам любога ўзросту і мае вясёлы настрой; казачныя аповесці «Таямніца незвычайнай школы» Кацярыны Хадасевіч-Лісавой і шмат іншых цікавых кніг.

Другі раздзел «Жывая класіка дзецям» - апавяданні, легенды, аповесці у якіх апісваецца прыгажосць роднага краю, беларускай прыроды і распавядаецца пра захапленні дзяцей.

У гэтым раздзеле прадстаўлены кнігі серыі выдавецтва «Мастацкая літаратура» беларускіх аўтараў Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча і зборнік п’ес-казак Георгія Марчука «Агапка, Арцёмка и злы Воўк» з арыгінальным сюжэтам, самабытнымі яркімі героямі і фальклорнымі матывамі.

Шаноўныя чытачы, вітаем вас у нашай бібліятэцы!

 

2019-04-12

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.