Sidebar

«У пошуках сонечных праменьчыкаў»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

24 красавіка ў гарадской бібліятэцы №6 адбылася пазнавальная гадзіна, арганізаваная ў рамках праекта па папулярызацыі беларускай кнігі і чытання «Зямлі маёй роднае слова». На мерапрыемства наведаліся выхаванцы ДУА «Яслі-сад №32 г. Барысава». Бібліятэкар Галіна Кармалкова паведаміла дзецям пра беларускі фальклор і нацыянальныя музычныя інструменты. З вялікім задавальненнем выхаванцы групы «Дзюймовачка» пазнаёміліся з новым словам «фальклор». На працягу гадзіны дзеці адгадвалі загадкі, слухалі беларускія пацешкі, а таксама гулялі ў гульні. Мерапрыемства прайшло задорна і весела.

 

Подпишитесь на нашу бесплатную подписку по электронной почте, чтобы получать уведомления о наличии новой информации.