Sidebar

18
Сб, янв

«Жыццё як служэнне Бацькаўшчыне»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У гарадской бібліятэцы №6 арганізавана кніжная выстава «Жыццё як служэнне Бацькаўшчыне» прысвечаная 75 годдзю з дня нараджэння В. Іпатавай.

Нарадзілася Вольга Іпатава ў пераможным 1945 годзе, аднак дзяцінства яе пазначана асабістай трагедыяй – у чатырохгадовым узросце яна сраціла маці. Яна рана адчула сваю самастойнасць, навучылася разумець і переадольваць цяжкасці.
Друкавацца Іпатава пачала з 1959 года. Яе пісьменніцкім крэда заўсёды была праўда жыцця, праўда падзей, пачуццяў, чалавечых лёсаў, выказаная праз шчырае, сумленнае слова. В. Быкаў у прадмове да першага зборніка апавяданняў і аповесцей Вольгі Іпатавай назваў яе прозу тварэннем прыроджанага празаіка. В. Іпатава паспяхова рапрацоўвае гістарычную тэматыку. Яе пяру належаць аповесці «Прадслава», «За морам Хвалынскім», «Агонь у жылах крэмню», раман «Залатая жрыца Ашвінаў», аповесць «Апошнія ахвяры свяшчэннага дуба» і інш.
На кніжнай выствае прадстаўлены матэрыял аб жыцці і творчай дзейнасці В. Іпатавай.
Выстава будзе дзейнічаць да 2 лютага.

Завяшчалі нам спадчыну продкі.
Госць замежны, прыдзі і замры!
Затрапеча душа, быццам плотка,
Адкрываючы замак ў Міры.