Sidebar

18
Сб, янв

Казачны карагод

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У дзіцячым аддзеле працягвае дзейнічаць  кніжная выстава “Казачны карагод”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава.

На кніжных паліцах прадстаўлены зборнікі вершаў аўтара для дзяцей “На арэхавым кані”, “Птушыныя арэлі”, “Праўда і лухта пра вусатага ката” і іншыя. З дапамогай кніг “Азбуку мядзведзь вучыў” і “Адна сям’я – ад А да Я”, якія змяшчаюць у сабе вершы-заданні, маленькія чытачы могуць здзейсняць цікавае падарожжа ў краіну ведаў, вывучаць літары беларускага алфавіта і пазнаёміцца з новымі словамі на роднай мове. А ў кнізе “Зязюля Гулюля” можна убачыць аўтограф, падпісаны самім аўтарам Анатолем Зэкавым.

Запрашаем усіх чытачоў наведаць нашу выставу, якая будзе дзейнічаць да 26 студзеня!

2020-01-14