Sidebar

25
Вт, фев

«Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай»

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

У вокнах першага паверха Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. І. Х. Каладзеева прадстаўлена кніжная выстава «Славутыя пісьменнікі зямлі беларускай», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.

Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара.
Гэта ластавак шчабятанне,
Звон світальны палескіх крыніц,
Сінь чабору і барвы зарніц,
І буслінае клекатанне.
Пімен Панчанка

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
На выставе прадстаўлены кніжныя серыі «Беларускі кнігазбор», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Лімаўскі фальварак», «Залатое пяро», «Вера. Надзея. Любоў», «Беларуская проза ХХІ века», у якіх сабраны творы класікаў беларускай літаратуры, а таксама сучасных беларускіх пісьменнікаў.