Sidebar

25
Вт, фев

Роднай мовы пералівы

Typography
  • Smaller Small Medium Big Bigger
  • Default Helvetica Segoe Georgia Times

Магутнае слова, ты, роднае слова!

Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

Ты песень наўчыла мяне.

Янка Купала

 

У дзіцячым аддзеле пачала працаваць кніжная выстава “Роднай мовы пералівы”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

Родная мова дапамагая глыбока зразумець і палюбіць сваю Айчыну. Яе словы – як зоркі для неба, як нектар для кветак. Слова беларускае – жывое, гаваркое, музычнае, напеўнае, непаўторнае. Вучоныя даказалі, што беларуская мова найбліжэй стаіць да старажытнай славянскай гаворкі. Значыць, яна да таго ж і духоўны памнік даўніны. Мы ўсе павінны берагчы гэты спадчынны скарб нашых продкаў.

Кніжная выстава ўключае наступныя раздзелы: “Жывое ў вяках беларускае слова…”, “Святкуе кніга юбілей” і “Сусветная літаратурная класіка па-беларуску”.

У першым раздзеле “Жывое ў вяках беларускае слова…” прадстаўлена літаратура пра беларускую мову і літаратурнае чытанне. У зборніках кніг прадстаўлены вершы знакамітых беларускіх паэтаў: В. Вярба “Роднае свлова”, Л. Дайнека “Любіце мову”, Я. Янішчыц “Мова”, М. Мятляцкага “На мове роднай”. Шмат увагі ў першым раздзеле надаецца беларускім песнярам Я. Купалу, Я. Коласу, а таксама У.Караткевічу, якіх прырода надзяліла магутным талентам, каб яны словам неслі радасць, прасвятлялі сваіх равеснікаў і наступнікаў, вучылі іх любіць свой край, сваю мову.

Другі раздзел “Святкуе кніга юбілей” прысвечаны кнігам-юбілярам 2020 года. Шэраг беларускіх кніг у 2020 г. адзначае юбілей. Гэта такія кнігі, як: зборнік У. Дубоўкі “Залатыя зярняты” (45 гадоў з часу выхаду зборніка), кніга А. Дзеружынскага “Жывая азбука” (25 гадоў з часу выхаду кнігі), кніга В. Віткі “Азбука Васі Вясёлкіна” ( 55 гадоў з часу выхаду кнігі паэзіі), кніга Я. Коласа “Песні жальбы” (110 гадоў з часу выхаду зборніка), кніга Н.  Гілевіча “Родныя дзеці” (35 гадоў з часу выхаду рамана), кніга В. Быкава “Сотнікаў” (50 гадоў з часу выхаду аповесці), К. Чорнага “Трэцяе пакаленне” ( 82 гадоў з часу выхаду рамана), П. Місько “Грот афаліны” (25 гадоў з часу выхаду кнігі), М. Стрыгалёва “Дзевяты кардон” (30 гадоў з часу выхаду зборніка паэзіі) і кніга І. Пташнікава “Мсціжы” (50 гадоў з часу выхаду рамана).

Трэцці раздзел “Сусветная літаратурная класіка па-беларуску” прысвечаны кнігам замежных пісьменнікаў, творы якіх былі перакладзены на беларускую мову. Гэта творы Тувэ Янсана “Маленькія тролі і вялікая паводка” і “Капялюш чарадзея”, Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан-з-даху”, “Піпі Доўгаяпанчоха”, “Браты Львінае сэрца”, Ганада Чарказян “Пум-пур у калясцы і іншыя казкі”, Рэдзьярда Джозефа Кіплінга “Маўглі”, Эвы Суса “Снежны чалавек у Мінску” і таксама казкі Ханса Крысціяна Андэрсена, братоў Грым, Фелікса Зальтэна. Для чытачоў сярэдняга і старэйшага ўзросту мы прапануем цікавы зборнік, у які ўвайшлі вядомыя творы замежных пісьменнікаў: раман Дж. Олрыджа “Паляўнічы”, аповесць Э. Хемінгуэя “Стары чалавек і мора”, адзначаны Нобелеўскай прэміяй, раман “Планета людзей” і казка “Маленькі прынц” А. Сент-Экзюперы.

Супрацоўнікі дзіцячага аддзела запрашаюць усіх жадаючых пазнаёміцца з выставай «Роднай мовы пералівы”, якая знаходзіцца на другім паверсе і будзе працаваць з 1 па 29 лютага 2020 г.

2020-02-05