Sidebar

31
Вс, мая

«Казачны кошык»

ШРИФТ
  • Минимальный Мелкий Средний Большой Максимальный
  • По умолчанию Helvetica Segoe Georgia Times

З 1 лютага ў вокнах першага паверха цэнтральнай бібліятэкі пачала працаваць кніжная выстава «Казачны кошык».

Гэта паступленні навінак беларускай літаратуры, якія прапануе дзіцячы аддзел сваім маленькім чытачам.
На выставе прадстаўлены цікавыя творы Т. Бунта, С.Давідовіча, Н. Ясмінскай, А. Зэкава, М. Пазнакова, У. Ліпскага, Я. Жабко і іншых.
Кнігі разлічаны для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Але цікавы будуць не толькі дзецям, але і дарослым.
Раім зазірнуць у нашу бібліятэку, пазнаёміцца з нашай цудоўнай выставай. Мы чакаем усіх, хто рупіцца пра беларускую кнігу, пра развіццё беларускай літаратуры.